25 красавіка 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія адукацыі» адбыўся рэспубліканскі метадычны савет (далей – савет), на якім супрацоўнікі інстытутаў развіцця адукацыі і загадчыкі раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў прадставілі эфектыўныя практыкі па стварэнні сістэмы метадычнага суправаджэння прафесійнага і асобаснага росту педагагічных работнікаў.
З дакладам па тэме «Сістэма работы па прафесійным станаўленні маладых педагогаў» выступіла Селязнёва Святлана Васільеўна, начальнік аддзела арганізатараў адукацыі і педагагічнага працэсу ўстановы адукацыі «МДАІРА». Са сваім вопытам па арганізацыйна-метадычным суправаджэнні атэстацыі педагагічных кадраў на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю членаў савета і запрошаных гасцей пазнаёміла Гарусава Людміла Аляксандраўна, загадчык дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы «Круглянскі раённы вучэбна-метадычны кабінет».
Юлія Сяргееўна Сухан, начальнік Цэнтра развіцця рэгіянальнай адукацыі установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»