Дзелімся вопытам работы

22 красавіка 2025 года педагогі Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары «Укараненне эфектыўных форм і метадаў выхаваўчай работы ў год добраўпарадкавання пяцігодкі якасці». На семінары былі разгледжаны актуальныя пытанні па грамадзянскім, патрыятычным выхаванні з выкарыстаннем музейнай педагогікі ваенна-патрыятычнай і краязнаўчай накіраванасці.

На семінары па тэме «Выхаваць патрыёта: ад традыцый да сучаснасці» выступіла метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Каравацкая Ірына Сяргееўна.

Макарава Ала Мікалаеўна, настаўнік гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 19 імя М. Ф. Сафонава г. Магілёва», прадставіла вопыт работы па тэме «Архіўныя матэрыялы як рэсурс даследчай і краязнаўчай работы з навучэнцамі».

Выхаванне патрыятызму-першарадная задача кожнага педагагічнага работніка, у працэсе вырашэння якой яны паказваюць вялікае праз малое, раскрываюць залежнасць паміж дзейнасцю аднаго чалавека і жыццём усіх людзей, абуджаюць у дзіцячай душы пачуццё датычнасці да вялікіх вехах гісторыі роднай краіны, пачуццё гонару за сілу і веліч Радзімы.

Каравацкая І. С., метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»