Сустрэча з парламентарыем

15 красавіка 2025 года на базе УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбылася інфармацыйная сустрэча слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Рыгоравічам Падабедам.

Парламентарый расказаў удзельнікам сустрэчы аб новых законах, якія ўжо ўступілі і ўступяць у сілу ў 2025 годзе. Прысутныя пагаварылі аб канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года, якая вызначае ключавыя прыярытэты, механізмы і інструменты вырашэння актуальных праблем у галіне забеспячэння грамадзян даступным і камфортным жыллём, абмеркавалі папраўкі ў Зямельны кодэкс.

Рэктар установы адукацыі, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Міхаіл Міхайлавіч Жудро акцэнтаваў увагу на праблемах кадравага забеспячэння ва ўстановах адукацыі Магілёўскай вобласці.

Каравацкая І. С., метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»