Ва ўстанове адукацыі «МДАІРА » арганізаваны вучэбныя зборы для вучняў, якія трапілі ў склад абласных каманд і будуць прадстаўляць вобласць на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Сёння вучні прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прымеркаваным Дню роднай мовы. Да алімпіяднікаў завіталі госці — пераможцы алімпіяды па беларускай мове і літаратуры мінулых гадоў, а таксама старшы выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч. Дзень стаў адным з самых запамінальных, усім было прыемна правесці час з аматарамі роднага слова.
Няхай кожнае слова, якое гучыць на роднай мове, будзе добрым і шчырым!
Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін МДАІРА, 40 03 06







