Тэматычны семінар «Педагагічнае ўзаемадзеянне ў структуры метадычнай работы як умова ўдасканалення прафесійна-асобасных кампетэнцый педагога»

16 чэрвеня 2026 г.адбыўся тэматычны семінар для метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў на тэму «педагагічнае ўзаемадзеянне ў структуры метадычнай работы як умова ўдасканалення прафесійна-асобасных кампетэнцый педагога».

У ходзе мерапрыемства Гроднік Наталля Леанідаўна, метадыст дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы «Бялыніцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет», выступіла на тэму «Педагог як галоўны заказчык метадычнай падтрымкі: пераход ад планавай мадэлі да партнёрскага ўзаемадзеяння».

Мяшкова Наталля Уладзіміраўна, загадчык дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы «Хоцімскі раённы вучэбна-метадычны кабінет», падзялілася вопытам работы па арганізацыі педагагічнага ўзаемадзеяння як драйвера развіцця прафесійнага майстэрства педагогаў.

Козік Дар’я Алегаўна, метадыст дзяржаўнага вучэбна-метадычнай установы «Кіраўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет», распавяла аб інтэрактыўных формах метадычнай работы як рэсурсе развіцця прафесійна-асобасных кампетэнцый педагагічных работнікаў сістэмы дашкольнай адукацыі.

Дашкоўская Наталля Святаславаўна, метадыст дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы «Бабруйскі раённы вучэбна-метадычны кабінет», падзялілася вопытам выкарыстання інтэрактыўных форм работы з педагогамі, распавёўшы аб іх мэтах, магчымасцях і выніках.

Мерапрыемства спрыяла ўдасканаленні прафесійных кампетэнцый метадыстаў па пытаннях развіцця прафесійных якасцяў педагога.

 

Норава Вольга Іванаўна, метадыст аддзела адукацыі і педагагічнага працэсу, міжнароднага супрацоўніцтва ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»