Жыхары Магілёўшчыны 12 чэрвеня далучыліся да Міжнароднага дня донара крыві.
З самай раніцы на Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві шматлюдна: прыйшлі валанцёры, моладзь, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый горада.
Павіншаваць супрацоўнікаў службы пералівання крыві прыйшлі старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Андрэй Мартыноўскі, начальнік упраўлення спорту Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў і рэктар інстытута развіцця адукацыі Міхаіл Жудро.
Міхаіл Міхайлавіч з вялікай адказнасцю паставіўся да правядзення акцыі і здаў кроў разам з іншымі.
Кожны год у Міжнародны дзень донара, які адзначаецца 14 чэрвеня, гэта яшчэ адна магчымасць звярнуць увагу грамадскасці на важнасць донарства крыві, сказаць словы падзякі донарам і ганаровым донарам, валанцёрам і проста жыхарам, якія ўнеслі значны ўклад у гэтую працу, і, вядома ж, прыцягнуць новых валанцёраў, якія пазней на пастаяннай аснове далучацца да гэтага руху.
Мулерава І. К., начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый






