Прававы час

25 лютага 2025 года ў рамках дня інфармавання ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі абласны інстытут развіцця адукацыі» для слухачоў павышэння кваліфікацыі праведзены прававы час.

У мэтах павышэння прававой культуры перад педагогамі з растлумачэннем артыкулаў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у галіне прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў выступіў старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі УА «МДАІРА» Аляксандр Іванавіч Іваноў. Была звернута ўвага на веданне палажэнняў адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства, недапушчэнне здзяйснення непаўналетнімі супрацьпраўных дзеянняў.

Адной з самых актуальных і сацыяльна значных задач, якія стаяць перад грамадствам сёння, з’яўляецца пошук шляхоў зніжэння росту злачынстваў і правапарушэнняў сярод падлеткаў, павышэнне эфектыўнасці прафілактыкі, удасканаленне форм і метадаў работы з навучэнцамі і бацькамі. Менавіта гэтую праблему асвятліла ў сваім выступленні начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій Мулерава Ірына Казіміраўна.

Разамз усім станоўчым, што нясе циливизация, на жаль, рэальнай праблемай сучаснасці з’яўляецца ва ўсім свеце распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі. Гэтай тэме было прысвечана выступленне псіхолага аддзела прафілактыкі ВІЧ / СНІДу УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Вольгі Анатольеўны Брытун, якая распавяла пра метады дыягностыкі ВІЧ-інфекцыі і яе даступнасці, пра рызыкі заражэння і іх наступствы. Для таго каб ацаніць уласную рызыку адносна інфікавання ВІЧ, неабходна ведаць аб гэтай праблеме, ведаць шляхі перадачы віруса і эфектыўныя меры прафілактыкі. Барацьба з ВІЧ-інфекцыяй сёння-справа не толькі аховы здароўя і дзяржавы, але і самога чалавека, які абавязаны клапаціцца пра сваё ўласнае здароўе.

Каравацкая І. С., метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій УА » Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»