25 чэрвеня 2024 года адбыўся памятны мітынг у гонар Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Сімвалічна, што мітынг праводзіўся ля помніка «Дзеці міру – дзецям вайны», які створаны ў памяць аб мужнасці дзяцей, якія загінулі ў гады вайны і дзяцей тых, хто выжыў, нягледзячы на ўсе выпрабаванні. У якасці гасцей у мітынгу прынялі ўдзел першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Аляксандравіч Сыранкоў, намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Яўген Іванавіч Дуплеўскі, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч, рэктар установы адукацыі «Магілёўскі абласны інстытут развіцця адукацыі», намеснік старшыні Магілёўскага Савета дэпутатаў, першы сакратар Магілёўскага абласной арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Міхаіл Міхайлавіч Жудро, рэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі» Ірына Анатольеўна Старавойтава, рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова» Дзяніс Уладзіміравіч Дук, вядомыя ў краіне палітолагі і эксперты Аляксей Валер’евіч Дзермант і Пётр Сяргеевіч Пятроўскі. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел педагагічныя работнікі і навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г.Магілёва, студэнты ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова».
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Аляксандравіч Сыранкоў, які адзначыў неабходнасць аддаць Ушанаванні гераізму і доблесці тых, хто ўсімі сіламі і сродкамі набліжаў нашу вялікую перамогу, хто аддаў жыццё за нашу мірную будучыню. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Яўген Іванавіч Дуплеўскі адзначыў важнасць праводзімага мерапрыемства для выхавання ў духу захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне ў сэрцах сучаснага пакалення беларускай моладзі.
Удзельнікі памятнага мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых на ўсіх франтах абаронцаў Радзімы і ўсклалі вянкі і кветкі да помніка «Дзеці міру – дзецям вайны».
Завяршылася мерапрыемства выкананнем вядомай песні Савецкага кампазітара Д.Тухманава «Бусел на даху», якую выканала педагог дадатковай адукацыі ГУДО «Шматпрофільны цэнтр па працы з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» г. Магілёва» Наталля Гусева.
Мяркулава А. М., начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»