28 ВЕРАСНЯ АДБЫЎСЯ XI З’ЕЗД ДЭЛЕГАТАЎ ГА «БЕЛАРУСКАЕ ГЕАГРАФІЧНАЕ ТАВАРЫСТВА»

На базе музея «Дом Ваньковічаў» у г.Мінску прайшло пасяджэнне XI з’езда ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства». У склад дэлегатаў ад Магілёўскай вобласці ўвайшлі: Бугаева А. У., начальнік аддзела фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (старшыня Магілёўскага аддзела ГА «БелГО»), Рудзецкая Ю. В., настаўнік геаграфіі ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Магілёва імя К. М. Сіманава», Семянкова Ю.В., настаўнік геаграфіі ДУА «Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенка», Пагоцкі М. А., настаўнік геаграфіі ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Магілёва», Трэй А. А., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Межысецкая сярэдняя школа» Магілёўскага раёна.

У рамках пасяджэння былі прадстаўлены старшыня апякунскай рады ГА «Белга», старшыня ГА «Белга», прызначаны склад Вучонага савета, прызначаныя ганаровыя члены ГА «Белга»; вызначаны кампетэнцыі Вучонага савета ГА  «Белга», заслуханы справаздачны даклад за мінулы перыяд Яратава А. Я., кандыдата геаграфічных навук , дацэнта, дырэктара Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы БДУ, старшыні ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства».

Дэлегатамі з’езда былі вызначаны мэты і задачы:

  1. Правядзенне геаграфічнага дыктоўкі.
  2. Ўмацаванне прафесійнай супольнасці географаў.
  3. Збор і аналіз інфармацыі па грантах і праектах.
  4. Правядзенне канферэнцый, круглых сталоў і семінараў.
  5. Актыўны ўдзел у рабоце Міністэрства адукацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства спорту і турызму, Дзяржкамітэта па маёмасці – уваходжанне ў рабочыя групы, наведванне круглых сталоў і г.д., удзел у грамадскім абмеркаванні нарматыўна-прававых актаў.
  6. Усталяванне кантактаў з геаграфічнымі таварыствамі іншых краін.
  7. Праца з адоранымі школьнікамі і студэнтамі.

 

Бугаева Алена Уладзіміраўна, начальнік аддзела фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».