10 верасня 2026 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 4 г.Магілёва» праходзіў семінар-практыкум для педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, якія працуюць з дзецьмі з АПФР, па тэме «Узаемадзеянне педагагічных работнікаў установы адукацыі для рознабаковага развіцця дзяцей з АПФР».
На мерапрыемстве педагагічныя работнікі сістэматызавалі і пашырылі веды аб напаўняльнасці адаптыўнага развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя ў спецыяльнай і інтэграванай групе ўстановы дашкольнай адукацыі, пазнаёміліся з эфектыўным педагагічным вопытам узаемадзеяння педагагічных работнікаў установы адукацыі для рознабаковага развіцця дзяцей з АПФР.
Праведзеная па выніку рэфлексія паказала значнасць дадзенага мерапрыемства і дапамагла вызначыць перспектывы далейшай працы з дадзенай катэгорыяй спецыялістаў.
Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»





