СУМЕСНЫ ПРАЕКТ З МДАІРА: У КАСЦЮКОВІЧАХ ПРАДСТАВІЛІ НУМАР “РОДНАГА СЛОВА”

У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства 6 верасня 2026 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Касцюковічы” адбылася творчая прэзентацыя  тэматычнага нумара навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, цалкам прысвечанага трансляцыі адукацыйных ідэй і лепшых практык  педагагічных работнікаў Магілёўскай вобласці. Нумар стаў вынікам доўгатэміновага праекта “Касцюковіцкі сшытак: метадычная панарама да ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства”, рэалізаванага пры актыўным супрацоўніцтве з установай адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”.

На старонках часопіса адбыўся сапраўдны дыялог паміж майстрамі слова і тымі, хто штодня нясе гэтае слова дзецям. Часопіс ператварыўся ў своеасаблівую пляцоўку, дзе педагагічны вопыт стаў здабыткам усіх, а метадычныя знаходкі – навучальнымі адкрыццямі. Для настаўніцтва Магілёўскай вобласці гэта стала не толькі гонарам, але і моцным стымулам для далейшага развіцця.

На сустрэчы педагогі, навучэнцы і госці змаглі пазнаёміцца з гісторыяй выдання, яго ўнікальнымі рубрыкамі і праектамі, накіраванымі на папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры. Аўтары лепшых распрацовак былі адзначаны падзякай рэдакцыі часопіса “Роднае слова” і граматай ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”,  што паслужыла яркім сведчаннем прызнання іх творчай і прафесійнай дзейнасці на рэспубліканскім узроўні:

Храбрая Наталля Мікалаеўна, Селіфонтава Людміла Валер’еўна, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 33 г. Магілёва”;

Бараўцова Святлана Анатольеўна, Буймістрава Галіна Вітальеўна, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Магілёва”;

Емельянцава Вольга Міхайлаўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны электратэхнічны каледж”.

Шчыра віншуем педагогаў з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем ім невычэрпнага натхнення, новых прафесійных адкрыццяў і плённай працы на карысць беларускай адукацыі і культуры!

 

Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 24 53 06.