Гістарычная памяць, духоўнасць і патрыятызм як аснова адзінства беларускага народа

3 верасня Мулерава Ірына Казіміраўна, начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый, і Пурышава Наталля Міхайлаўна, дацэнт кафедры дыдактыкі і прыватных методык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, прынялі ўдзел у працы круглага стала з удзелам працоўнай моладзі Кастрычніцкага раёна на тэму «Гістарычная памяць, духоўнасць і патрыятызм як аснова адзінства беларускага народа».

У сваіх выступленнях кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Пётр Аляксандравіч Салаўёў і кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Магілёўскай епархіі, старшыня прыходскага савета кафедральнага сабора Праабражэння Гасподняга Аляксей Васільевіч Навуменка падкрэслілі важнасць дня Народнага адзінства для кансалідацыі беларускага грамадства.

Дацэнт Н.М. Пурышава ў сваім выступе «Этнацыд беларускага народа на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)» ахарактарызавала падзеі 17 верасня 1939 г. як акт гістарычнай справядлівасці.

Мерапрыемства праходзіла ў дыялогавым фармаце і выклікала жывую цікавасць удзельнікаў.

Пурышава Н. М., дацэнт кафедры дыдактыкі і прыватных методык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт