Міжнародны дзень абароны дзяцей

2 чэрвеня 2026 года ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся дзень інфармавання для слухачоў павышэння кваліфікацыі рэгіёна. У рамках мерапрыемства выступіла Ветрава Вольга Анатольеўна, загадчык аддзела абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўскі абласны Сацыяльна-педагагічны цэнтр». Асноўная тэма мерапрыемства-Міжнародны дзень абароны дзяцей.

У нашай краіне абарона правоў і законных інтарэсаў дзяцей-важная сацыяльная задача і прыярытэт дзяржавы.

«Калі дзіця ўсміхаецца, значыць, дзяржава існуе, грамадства здорава», — адзначаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. І дзеля гэтай усмешкі ў Беларусі для дзяцей робіцца вельмі многае. Дзяржава гарантуе бясплатныя паслугі аховы здароўя і адукацыя – ад дзіцячага садка да вну.

У краіне аддаецца прыярытэт сямейным формам выхавання: больш за 80 % дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, атрымліваюць цяпло ў замяшчальных сем’ях або дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

Дзеці – гэта галоўнае багацце нашага грамадства. Іх чысты погляд на свет, напоўнены дапытлівасцю і шчырасцю, нагадвае нам пра тое, як важна і як выдатна захоўваць веру ў цуды. І таму не выпадкова гэтае свята супадае з першым днём лета-пары, напоўненай яркім сонцам і цяплом.

Дзень абароны дзяцей не толькі свята, але і напамін дарослым: шчаслівае дзяцінства складаецца з клопату сям’і, дзяржавы і простага чалавечага цяпла, якім павінна быць акружана кожнае дзіця.

 

Аўсеенка Р. В., начальнік аддзела прафесійнага развіцця педагагічных кадраў