12 мая 2026 года ў дыстанцыйным фармаце прайшла кансультацыя для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце. Сустрэча была прысвечана пытанням арганізацыйнага і метадычнага суправаджэння мерапрыемстваў у рамках Дня сям’і.
Мулерава І. К., начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», акцэнтавала ўвагу на ключавых каштоўнасна-сэнсавых арыенцірах свята, важнасці захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і неабходнасці ўключэння бацькоў у сумесныя актыўнасці з дзецьмі.
Мяркулава В. М., начальнік аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», распавяла калегам пра гісторыю і значэнне Дня сям’і, а таксама пазначыла, на якіх аспектах варта акцэнтаваць увагу пры падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі.
Падобныя сустрэчы забяспечваюць аператыўную метадычную падтрымку педагогаў рэгіёну, дазваляюць распаўсюджваць эфектыўныя практыкі і спрыяюць павышэнню іх прафесійнага ўзроўню.
Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій УА «МДАІРА»





