Праграма тэматычных заняткаў «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма» не толькі не губляе актуальнасці ў адукацыйным працэсе, але і становіцца ўсё больш значным правадніком да выхавання ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму, любові да сваёй краіны і малой радзімы, да захавання сямейных каштоўнасцяў.
13 мая 2026 года ў Горацкім раёне пад кіраўніцтвам метадыста
УА «Горацкі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Васілеўскай Святланы Анатольеўны прайшло пасяджэнне метадычнага аб’яднання намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце, педагогаў-арганізатараў, настаўнікаў, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка.
Абраная цікавая форма правядзення мерапрыемства-палітра выхаваўчых ідэй.
У рамках работы метадычнага аб’яднання быў прадстаўлены вопыт дзяржаўнай установы адукацыі «Аўсянкаўская сярэдняя школа Горацкага раёна». У насычаную праграму метадычнага аб’яднання ўвайшлі: трэнінг, выстава дыдактычных матэрыялаў, кірмаш прафесій, завочнае падарожжа, тэатральная пастаноўка, майстар-класы па розных гульнявых фрагментах, удзельнікамі якіх сталі педагогі.
Падведзены вынікі работы метадычнага аб’яднання. Выканана галоўная задача: створана дынамічнае прастору для педагагічнай творчасці па рэалізацыі праграмы тэматычных заняткаў «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма».
З яркімі ўражаннямі, карысным вопытам і з цёплымі словамі падзякі дырэктару ўстановы Акуленка Антону Анатольевічу, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Зямцовай Алене Андрэеўне, прафесійнаму і творчаму педагагічнаму калектыву пакідалі ўдзельнікі мерапрыемства сцены ўтульнай і гасціннай школы.
Раманава Т. В., метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»







