Супрацоўнікі МДАІРА прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

18 красавіка 2026 года супрацоўнікі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

Калектыў інстытута папрацаваў як на вуліцы, так і ўнутры будынка. Супрацоўнікі займаліся добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі і наводзілі чысціню ў кабінетах.

Суботнік – гэта не проста праца на свежым паветры, але і добрая традыцыя, якая аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў і прафесій. Для калектыву МДАІРА гэты дзень стаў яшчэ адной магчымасцю ўнесці асабісты ўклад у паляпшэнне аблічча горада і праявіць клопат аб роднай зямлі.

Удзел у такіх мерапрыемствах выхоўвае пачуццё адказнасці і датычнасці да агульнай справы, бо чысціня і парадак вакол нас залежаць ад кожнага з нас.

 

Турава А. В., спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій УА «МДАІРА»