Сям’я – гэта сіла

9 красавіка 2026 года на базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі (МДАІРА) адбылася сустрэча клуба «Моцныя бацькі – моцныя дзеці». Мерапрыемства было арганізавана Ленінскай раённай арганізацыяй г. Магілёва РГА  «Белая Русь» у рамках грамадскага праекта «Альянс сем’яў» і прысвечана падтрымцы шматдзетных бацькоў.

У дыялогу прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін, намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Яўген Іванавіч Дуплеўскі і рэктар МДАІРА Міхаіл Міхайлавіч Жудро.

У фармаце дыялогу і трэнінгу ўдзельнікі абмеркавалі ключавую ролю бацькоў у шматдзетных сем’ях. Клопат пра дабрабыт сем’яў быў названы агульным прыярытэтам, які немагчымы без аб’яднання намаганняў дзяржавы, грамадскіх арганізацый і саміх грамадзян.

Падобныя праекты ствараюць асяроддзе для адкрытага абмену вопытам і ўзаемападтрымкі. Сям’я – гэта сіла, і такія мерапрыемствы наглядна паказваюць, як сумесная праца ўлады і грамадства умацоўвае сямейныя каштоўнасці.

 

Турава Анастасія Вітальеўна, спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій УА «МДАІРА»