7 красавіка 2026 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 118 г. Магілёва» праходзілі практычныя заняткі па тэме «Арганізацыя прагулкі з выхаванцамі ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў розныя поры года» для кіраўнікоў і педагагічных работнікаў дашкольнай адукацыі.
Жудро Міхаіл Міхайлавіч, рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдат эканамічных навук, дацэнт, у сваім выступленні адзначыў, што дадзенае мерапрыемства праводзіцца ў рамках выканання канцэпцыі развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі да 2035 года. Ён спыніўся на пытанні стварэння бяспечных умоў і павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па арганізацыі адукацыйнага працэсу, у тым ліку і пры правядзенні прагулкі.
Аўраменка Валянціна Васільеўна, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдат педагагічных навук, спынілася на раскрыцці сутнасці псіхалагічнага патэнцыялу, а педагагічныя работнікі ўстановы адукацыі «Дзіцячы сад № 118 г. Магілёва» правялі прагулкі ва ўзроставых групах. Значным быў удзел у практыкуме па арганізацыі і правядзенні рухомых гульняў, гімнастычных і спартыўных практыкаванняў.
Удзельнікамі мерапрыемства быў адзначаны высокі ўзровень правядзення практычных заняткаў.
Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»






