Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню жанчын!

6 сакавіка 2025 года ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» панавала асаблівая, цёплая і святочная атмасфера.

З самай раніцы мужчыны інстытута сустракалі сваіх чароўных калегаў цёплымі словамі віншаванняў і невялікімі падарункамі, ствараючы настрой Сапраўднага вясновага свята.

Напярэдадні 8 сакавіка ў Інстытуце прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню жанчын.

З цёплымі словамі віншаванні да прыгожай паловы калектыву звярнуўся рэктар Міхаіл Міхайлавіч Жудро. Ён падзякаваў жанчынам за іх мудрасць, цярпенне і неацэнны ўклад у агульную справу, пажадаўшы ім вясновага настрою, любові, сямейнага дабрабыту і натхнення.

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Жанна Міхайлаўна Грыбанава адрасавала дамам самыя шчырыя і сардэчныя пажаданні, адзначыўшы іх неацэнны ўклад у развіццё інстытута і стварэнне ўтульнай атмасферы ў калектыве.

Канцэртна-віншавальную праграму падрыхтаваў прафсаюзны камітэт інстытута, падарыўшы ўсім прысутным мора ўсмешак і выдатны настрой.

З Днём жанчын, нашы чароўныя калегі!

Хай у вашых вачах заўсёды ззяе вясна, а жыццё напаўняецца толькі радаснымі момантамі!