У рамках падтрымкі маладых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікаў з невялікім стажам работы на пасадзе метадыстам аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА” Маліноўскай С.С. 19 лютага 2026 года арганізавана адкрытая настаўніцкая “Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі: прыёмы матывацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках мовы і літаратуры” на базе ДУА “Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва”. Мерапрыемства было накіравана на павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры са стажам працы на пасадзе да 3-х гадоў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Праграма адукацыйнага мерапрыемства была практыка арыентаванай і насычанай, каб максімальна адказаць на запросы настаўнікаў.
Адзін з ключавых блокаў – майстар-клас “Павышэнне вучэбнай матывацыі і актыўнасці вучняў праз выкарыстанне актыўных і інтэрактыўных метадаў і прыёмаў”. Правашынская Н.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва”, падзялілася з калегамі канкрэтнымі прыёмамі і ідэямі: як прывіць вучням навыкі самаадукацыйнай дзейнасці, зацікавіць вучэбным прадметам нізкаматываваных вучняў, падтрымаць на працягу ўрока ступень актыўнасці вучняў і пры гэтым забяспечыць якаснае засваенне вучэбнага матэрыялу. Удзельнікі не толькі атрымалі тэарэтычныя веды, але і самі паспрабавалі сябе ў ролі вучняў.
Узорам практыкі стала наведванне ўрока беларускай мовы ў VIIІ класе па тэме “Сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа, знакі прыпынку” (настаўнік Лебедзеў А.У.). Удзельнікі мелі магчымасць назіраць, як упісваюцца канкрэтныя метады і прыёмы ў кантэкст вучэбнага занятку, як пры іх дапамозе можна пабудзіць у вучняў цікавасць да роднай мовы і сфарміраваць уменні і навыкі па адпаведнай тэме. Аляксандр Уладзіміравіч зрабіў падрабязны самааналіз урока. Метадыст МДАІРА Маліноўская С.С. дапамагла удзельнікам адукацыйнага мерапрыемства прааналізаваць урок на аснове прыёму “Дэканструкцыя ўзору”.
Семінар атрымаў станоўчы водгук ад удзельнікаў. Яны адзначылі, што атрымалі не проста тэарэтычныя веды, а дакладныя, гатовыя да выкарыстання інструменты для работы.
Маліноўская С.С, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 24 53 06









