Фарміраванне кампетэнцыі супрацоўніцтва ў малодшых школьнікаў праз прадуктыўную групавую працу на ўроку

Як ператварыць звычайную групу на ўроку ў згуртаваную каманду, дзе кожны вучыцца дамаўляцца, чуць іншых і дасягаць агульных мэтаў? Адказы на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі семінара-практыкума «Фарміраванне кампетэнцыі супрацоўніцтва ў малодшых школьнікаў праз прадуктыўную групавую працу на ўроку». Мерапрыемства, арганізаванае цэнтрам дашкольнай, пачатковай, спецыяльнай адукацыі і аналітычнай работы ўстановы адукацыі «МДАІРА», прайшло 4 лютага 2026 года ў ДУА «Сярэдняя школа № 21 г.Магілёва».

Адкрылі работу семінара-практыкума начальнік цэнтра дашкольнай, пачатковай, спецыяльнай адукацыі і аналітычнай работы ўстановы адукацыі «МГАІРА» Дзям’янавіч Н.М., дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 21 г.Магілёва» Пятакова Ю. В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва» Суворава А. А., падкрэсліўшы актуальнасць тэмы мерапрыемства і важнасць развіцця навыкаў супрацоўніцтва з улікам патрабаванняў адукацыйнага стандарту пачатковай адукацыі.

Праграма семінара-практыкума была насычанай і практыка-арыентаванай.

Адкрытыя ўрокі дазволілі ўбачыць, як эфектыўна кіраваць групавой працай на занятках па вучэбных прадметах «Чалавек і свет» і «Матэматыка» (Апідовіч С.Я., Жылавачык А. П.).

Практыкум «Групавая работа на ўроку ў пачатковых класах: ад задумы да выніку» (Разанава Н.У.) і майстар-клас «ад групы да каманды: практычныя прыёмы арганізацыі групавой работы малодшых школьнікаў» (Валуева І. М.) стварылі ўмовы, пры якіх настаўнікі сталі актыўнымі ўдзельнікамі і змаглі адпрацаваць прыёмы арганізацыі групавой работы з выкарыстаннем методыкі КАРТ.

Вынікам працы сталі не проста тэарэтычныя веды, а канкрэтныя інструменты – гатовыя прыёмы, схемы і алгарытмы, якія кожны педагог зможа прымяніць на сваім уроку для развіцця ў малодшых школьнікаў ўмення супрацоўнічаць.

Семінар пацвердзіў: практычны абмен вопытам – самы эфектыўны спосаб развіцця педагагічнага майстэрства.

 

Ія Пятроўна Атрашэнка, метадыст аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»