Тэматычная сустрэча з супрацоўнікамі інстытута развіцця адукацыі

У рамках правядзення абласной антынаркатычнай акцыі «Разам» для супрацоўнікаў установы адукацыі  «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбылася тэматычная сустрэча.

Максімаўцова Марына Віктараўна, загадчык аддзела прафілактыкі і комплекснай рэабілітацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўскі абласны Сацыяльна-педагагічны цэнтр», выступіла на тэму «Прафілактыка здзяйснення непаўналетнімі злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў».

У ходзе выступлення Марына Віктараўна падрабязна асвятліла сучасныя тэндэнцыі ўключэння падлеткаў у незаконны абарот наркотыкаў, пазначыла найбольш уразлівыя ўзроставыя групы, распавяла аб тыповых механізмах вярбоўкі, з якімі сутыкаюцца непаўналетнія.

Атрыманая інфармацыя апынулася каштоўнай і практыка-арыентаванай для супрацоўнікаў, якія адначасова выступаюць у ролі і бацькоў, і метадыстаў, і педагогаў, паколькі дазволіла ім пашырыць прафесійныя веды ў галіне прафілактыкі, атрымаць метадычныя арыенціры для далейшай працы і ўмацаваць разуменне эфектыўных спосабаў узаемадзеяння з дзецьмі.

Удзельнікі адзначылі, што сустрэча была інфарматыўнай, своечасовай і спрыяла пашырэнню прафесійных кампетэнцый у сферы абароны правоў і бяспекі непаўналетніх.

 

 

Турава Анастасія Вітальеўна, спецыяліст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»