2 снежня 2025 года праходзіў практыкум «арганізацыя забаў і святаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі» для намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці і педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 99 г. Магілёва».
На дадзеным мерапрыемстве ўдзельнікі павысілі ўзровень кампетэнтнасці па пытанні арганізацыі забаў і святаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і дашкольнай адукацыі ўстановы адукацыі «МДАІРА», паведаміла, што дадзенае мерапрыемства праводзіцца ў рамках выканання канцэпцыі развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі да 2035 года.
Значным быў удзел Паповай Людмілы Мікалаеўны, дацэнта кафедры педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдата педагагічных навук, дацэнта, якая спынілася на комплексным падыходзе да арганізацыі забаў і святаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
Міхайлава Наталля Алегаўна, музычны кіраўнік Дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 99 г.Магілёва», асвятліла пытанне спецыфікі і адметных асаблівасцяў правядзення забаўляльных мерапрыемстваў (святаў і забаў), пазнаёміла з сучаснымі сродкамі навучання пры правядзенні святаў і забаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
Значным было мадэляванне сцэнарыяў забаў і святаў.
Удзельнікамі мерапрыемства быў адзначаны высокі ўзровень правядзення практыкума.
Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай, пачатковай і спецыяльнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»






