15 і 16 лютага 2024 года ў г. Магілёве адбыўся IV Магілёўскі рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці. Арганізатарам выступіў Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
У рабоце форуму прымалі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных арганізацый, уцягнутых у рэалізацыю праектаў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, прадстаўнікі рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, удзельнікі конкурсу лепшых практык па рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года, члены абласной рабочай групы па ўстойлівым развіцці.
Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» на дадзеным мерапрыемстве прадстаўлялі рэктар Жудро Міхаіл Міхайлавіч і начальнік аддзела педагагічных інавацый Дыбаль Наталля Аляксандраўна.
15 лютага былі падведзены вынікі абласнога конкурсу лепшых практык 2023 года па рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года. Сярод пераможцаў конкурсу-ДУА «Гімназія г.Мсціслава», ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва», ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва» і ДУА «Дзіцячы сад № 19 г. Крычава».
16 лютага на форуме разглядаліся пытанні распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2040 года, выканання мясцовых стратэгій устойлівага развіцця і рэалізацыі мясцовых ініцыятыў у Магілёўскай вобласці, укладу бізнесу ў рэалізацыю стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года і многія іншыя.
Дыбаль Наталля Аляксандраўна, начальнік аддзела педагагічных інавацый УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: тэл.: 8 (0222) 40 03 71; email: shsp@mogileviro.by