Работа з філалагічна адоранымі і высокаматываванымі вучнямі складаная, але вельмі цікавая

З мэтай павышэння кампетэнтнасці  настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па пытаннях арганізацыі работы з творча адоранымі і высокаматываванымі вучнямі 8 кастрычніка 2021 года праведзены навучальныя курсы (практыкум) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Асаблівасці работы настаўніка беларускай мовы і літаратуры з філалагічна адоранымі і высокаматываванымі вучнямі» на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” ў фармаце анлайн.

Практыкум прайшоў з удзелам начальніка ўпраўлення маніторынгу якасці адукацыі навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» Караткевіча  В.І., які пазнаёміў удзельнікаў з эфектыўным вопытам работы з філалагічна адоранымі і высокаматываванымі вучнямі, прапанаваў шэраг практычных заданняў, скіраваў увагу на кампетэнтнасна арыентаваныя заданні.

Праграма навучальных курсаў прадугледжвала разгляд актуальных пытанняў, што ўзнікаюць падчас работы настаўніка беларускай мовы і літаратуры з філалагічна адоранымі і высокаматываванымі вучнямі, у тым ліку накірункі і  асаблівасці работы педагогаў па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, прычым значны адрэзак часу адукацыйнага мерапрыемства быў адведзены  выкананню алімпіядных заданняў па літаратуры, звернута ўвага на тыповыя памылкі пры выкананні  заданняў такога кшталту, а таксама дадзены метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы вучняў да выканання алімпіядных заданняў па літаратуры. Акрамя таго, Вячаслаў Іванавіч у рамках разгляду пытання аб арганізацыі і  ажыццяўленні даследчай дзейнасці навучэнцаў абазначыў асноўныя складнікі выніковай работы настаўніка-філолага пры напісанні з вучнямі работ даследчага характару па беларускай мове і літаратуры: выбар праблемнага поля, вызначэнне навізны, аб’екта, прадмета, мэты і задач даследчых работ навучэнцаў, патрабаванні да афармлення работ і прэзентацыі вынікаў даследчай дзейнасці, тыповыя памылкі пры падрыхтоўцы работ даследчага характару па беларускай мове і літаратуры і прэзентацыі.