Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні арганізацыі выпускной і ўступнай кампаніі 2022/2023 навучальнага года

9 верасня 2022 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1» адбылася дыялогавая пляцоўка па пытанні арганізацыі выпускной і ўступнай кампаніі 2022/2023 навучальнага года.

У абмеркаванні пытанняў прынялі ўдзел Народны настаўнік Рэспублікі Беларусь Валерый Васільевіч Барашкоў, прарэктар па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Алена Андрэеўна Бако, метадысты аддзела фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін Яўгенія Валер’еўна Лазарэнка і Людміла Алегаўна Машкоўская, дырэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1» Пётр Уладзіміравіч Шылаў, намеснікі дырэктара па вучэбнай і метадычнай рабоце Юрый Уладзіміравіч Сіваеў, Юлія Георгіеўна Сарокіна, Анжаліка Міхайлаўна Шапавалава, а таксама кіраўнікі метадычных аб’яднанняў.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні арганізацыі і правядзення выпускной кампаніі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і варыянты правядзення цэнтралізаванага экзамену. Імі былі агучаны праблемы, з якімі могуць сутыкнуцца настаўнікі, выпускнікі і іх бацькі. У ходзе абмеркавання ўдзельнікамі дыялогавай пляцоўкі былі сфармуляваны прапановы па ўдасканаленні выпускной і ўступнай кампаніі ў 2023 годзе.

 

Аддзел фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»