Арганізацыя эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе

30 жніўня 2022 года з мэтай вызначэння адзіных падыходаў да арганізацыі і ажыццяўлення эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе аддзелам педагагічных інавацый праведзены семінар для намеснікаў кіраўнікоў устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі рэспубліканскіх эксперыментальных і інавацый праектаў, па тэме «Арганізацыя эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе».

У мерапрыемстве прыняў удзел 41 педагагічны работнік з 41 установы адукацыі вобласці, якія ўдзельнічаюць першы год у рэалізацыі рэспубліканскіх інавацыйных праектаў.

Адкрыла работу семінара Афанасьева Н.Г., начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Наталля Рыгораўна акцэнтавала ўвагу на рэгіянальнай сістэме навукова-метадычнага суправаджэння эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, а таксама падкрэсліла ролю інстытута развіцця адукацыі ў асэнсаванні інавацый і прагназаванні іх далейшага развіцця ў сферы адукацыі вобласці.

Аб інфармацыйна-метадычным забеспячэнні інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі ў новым навучальным годзе расказала Лусцянкова Д.У., метадыст аддзела педагагічных інавацый. Дзіна Уладзіміраўна абазначыла перспектыўныя напрамкі развіцця інавацыйнай дзейнасці ў рэгіёне, прадставіла план узаемадзеяння і супрацоўніцтва аддзела педагагічных інавацый з інавацыйнымі пляцоўкамі, адзначыла важнасць сеткавага ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі інавацыйнай дзейнасці ў рамках адной тэмы праекта.

Асаблівая ўвага на семінары была нададзена пытанню кіравання і псіхолага-педагагічнаму суправаджэнню інавацыйнай дзейнасці, а таксама інфармацыйнай сістэме суправаджэння інавацыйнай дзейнасці як інструменту мадэрнізацыі інавацыйнай адукацыйнай прасторы.

 

Лусцянкова Дзіна Уладзіміраўна, метадыст аддзела педагагічных інавацый УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: тэл.: (0222) 40-03-71; email: innov@mogileviro.by, innowazii@tut.by; skype: Аддзел педагагічных інавацый.