Актуальныя напрамкі арганізацыі выхаваўчай работы і абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх ва ўстановах адукацыі

Арганізацыя бяспечнага баўлення часу дзяцей з’яўляецца галоўнай задачай дарослых. Гэтай тэме, а таксама прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі была прысвечана інструктыўна-метадычная нарада, якая прайшла 23 жніўня 2022 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». У мерапрыемстве прыняў удзел Жудро Міхаіл Міхайлавіч, рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», бо інстытут адыгрывае вядучую ролю ў навучанні, сістэматызацыі і перадачы эфектыўнага педагагічнага вопыту.

У рабоце мерапрыемства прынялі ўдзел 170 чалавек: спецыялісты (метадысты) структурных падраздзяленняў гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах Магілёве і Бабруйску, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладавыя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, метадысты Р(Г)ВМК, якія курыруюць пытанні арганізацыі выхаваўчай работы, аховы правоў дзяцінства, дырэктары сацыяльна-педагагічных цэнтраў, намеснікі дырэктараў па выхаваўчай (навучальна-выхаваўчай) рабоце ўстаноў адукацыі абласнога падпарадкавання.

Работа нарады пачалася з пленарнага пасяджння, а далей працягнулася па секцыях. Асноўным лейтматывам правядзення мерапрыемства стала вызначэнне адзіных падыходаў да арганізацыі выхаваўчага ўзаемадзеяння, накіраванага на прадухіленне злачынстваў і правапарушэнняў, а таксама стварэнне бяспечных умоў для непаўналетніх.

Напярэдадні новага навучальнага года пытанні, якія разглядаюцца, маюць актуальны характар. Кускова Ірына Міхайлаўна, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, акцэнтавала ўвагу прысутных на ролі суб’ектаў выхаваўчага працэсу ў рамках арганізацыі бяспечнага асяроддзя.

Асноўныя аспекты прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх у частцы выканання лакальных нарматыўных прававых актаў асвятліла Ігнаценка Наталля Сяргееўна, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама.

На пытаннях прафілактыкі нарказлачынстваў у падлеткавым асяроддзі і злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх спыніліся Грабёнчыкаў Юрый Уладзіміравіч, начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, і Зубрановіч Іван Іванавіч, старшы следчы па расследаваннях абароту наркотыкаў следчага ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Клімянкова Алена Валер’еўна, намеснік начальніка аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, падрабязна расказала пра падыходы і тэндэнцыі арганізацыі карыснага вольнага часу непаўналетніх ва ўмовах устаноў адукацыі.

На праблемных момантах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях» спынілася Кульчанка Наталля Міхайлаўна, начальнік аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Пасяджэнні секцый прайшлі па напрамках «Актуальныя напрамкі арганізацыі выхаваўчага ўзаемадзеяння ва ўстановах адукацыі» і «Сістэма работы органаў аховы дзяцінства па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва ў сучасных умовах».

 

Аддзел выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»