15 кастрычніка 2024 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва імя М.Ц. Раманава” адбыўся тэматычны семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры са стажам працы на пасадзе да 3-х гадоў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі “Актуальныя пытанні выкладання вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2024/2025 нав. годзе“.
Сустрэча пачалася з прэзентацыі ўстановы адукацыі, якую прадставіў Зямцоў С.А., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва імя М.Ц.Раманава”. Маліноўская С.С., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, спынілася на асаблівасцях арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе, зрабіла акцэнт на нарматыўных прававых дакументах, пры рэалізацыі якіх пачынаючыя настаўнікі звычайна адчуваюць цяжкасці.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва імя М.Ц. Раманава” Заморына Г.І., Двужыльная А.В. прэзентавалі педагагічны вопыт работы па фарміраванні нацыянальнай свядомасці і грамадзянскай культуры вучняў, распавялі, як эфектыўна наладзіць працу на ўроку, якія метады, прыёмы і формы работы выкарыстоўваць, каб стварыць належныя ўмовы для фарміравання грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы, маўленчай, моўнай, камунікатыўнай, лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў.
Удзельнікі адукацыйнага мерапрыемства наведалі ўрок беларускай мовы ў VIII класе па тэме “Асаблівасці кіравання і дапасавання ў беларускай мове” з наступным самааналізам і аналізам. Экскурсія ў школьны музей абароны горада Магілёва ў ліпені 1941 года дазволіла гасцям установы яшчэ раз пераасэнсаваць мінулае ў сучасных умовах, упэўніцца ў тым, як комплекс вобразаў мінулага фарміруе гістарычную памяць – аснову грамадзянскасці і патрыятызму.
З мэтай павышэння прэстыжу прафесіі педагога Гоман А.А., педагог-псіхолаг ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва імя М.Ц.Раманава”, правяла псіхалагічнае практыкаванне з элементамі трэнінгу “ Я – паспяховы педагог”.
Зваротная сувязь з удзельнікамі сустрэчы выявіла актуальнасць і прафесійную неабходнасць у арганізацыі такога кшталту выхадаў ва ўстановы адукацыі.
Маліноўская С.С, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “МДАІРА”, 400306