25.06.2026 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» прайшла дыялогавая Анлайн-пляцоўка для навучэнцаў падкантрольных катэгорый.
Мэта мерапрыемства-прафілактыка супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, шкодных звычак, Устаноўка на прыняцце норм здаровага ладу жыцця і бяспечных паводзін.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і ўстанова адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Шматава А.М., начальнік аддзялення арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама, падпалкоўнік міліцыі, і Чвей Вольга Аляксандраўна, урач-псіхіятр-нарколаг УАЗ «Магілёўскі абласны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі».
У фармаце «Роўны навучае роўнага» выступіла Печань Вікторыя, навучэнка ўстановы адукацыі»Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж».
Таксама былі актуалізаваны важныя аспекты ўдзелу непаўналетніх у абласным марафоне «Праводжу лета з карысцю» і акцыі «Жыццё цудоўнае! Думай! Беражы сябе!».
Мерапрыемства прайшло ў форме актыўнага дыялогу.
Гвоздзева А. М., метадыст аддзела выхаваўчых сістэм і тэхналогій установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»







