18 чэрвеня 2026 года ў рамках правядзення адзінага дня інфармавання рэктар Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Жудро Міхаіл Міхайлавіч наведаў калектывы адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўская СПМК № 109», дзяржаўнай установы «Дрыбінскі цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый», дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 46 г. Магілёва». Тэма чэрвеня – «Памяць у імя будучыні».
У любым калектыве, нягледзячы на ўзрост і прафесійныя якасці, сацыяльны статус і становішча, Міхаіл Міхайлавіч рабіў акцэнт на адным і тым жа: «памяць – гарантыя непаўторнасці трагедыі тых гадоў і залог мірнага жыцця будучых пакаленняў. І мы ніколі не дапусцім, каб на нашай зямлі адбылося тое, што было 85 гадоў таму».
Мулерава Ірына Казіміраўна, начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай работы і педагагічных інавацый










