Інстытут з’яўляецца дзяржаўнай установай дадатковай адукацыі дарослых і выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.
Мэтай дзейнасці Інстытута з’яўляецца забеспячэнне павышэння ўзроўню прафесійных ведаў і ўменняў, удасканаленне дзелавых і грамадска-значных якасцяў кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі Магілёўскай вобласці.
Інстытут мае права рэалізоўваць наступныя віды адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых:
- адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў;
- адукацыйная праграма навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, канферэнцый, аглядаў-конкурсаў, выстаў і іншых відаў навучальных курсаў);
- адукацыйная праграма стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.
Інстытут ажыццяўляе павышэнне кваліфікацыі кадраў на ўзроўнях вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па профілях (напрамках) адукацыі, якія вызначаюцца агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь «Спецыяльнасці і кваліфікацыі», на падставе атрыманага ва ўстаноўленым парадку спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на адукацыйную дзейнасць, стажыроўку.
Інстытут можа ажыццяўляць:
Павышэнне кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй па профілях (напрамках) адукацыі:
- профіль адукацыі «Педагогіка», накірункі адукацыі «Педагогіка дзяцінства», «Педагогіка падлеткавага і юнацкага ўзросту», «Педагогіка агульнаўзроставая»;
- профіль адукацыі «Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці», напрамак адукацыі «Камунікацыі»;
- профіль адукацыі «Тэхніка і тэхналогіі», напрамак адукацыі «Харчовая прамысловасць».
Лімітавая колькасць слухачоў, якія навучаюцца ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі, – 270 чалавек.
Павышэнне кваліфікацыі кадраў з вышэйшай адукацыяй па профілю адукацыі, напрамку адукацыі:
- профіль адукацыі «Педагогіка. Прафесійная адукацыя», напрамак адукацыі «Кіраванне ў сферы адукацыі».
Лімітавая колькасць слухачоў, якія навучаюцца ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі, – 75 чалавек.