Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (далей – інстытут) зарэгістравана адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Магілёва ў сувязі з перайменаваннем ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі» ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2007 № 533 «Аб рэарганізацыі інстытутаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў» (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйнай арганізацыі ўстанова адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», серыя НО № 0016595, дата выдачы 20.06.2008 г.; дзяржаўная рэгістрацыя ў АДР № 700028436, рашэнне ад 08.04.2004 № 10-16; дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў і дапаўненняў, рашэнне ад 10.06.2008 № 1701; загад упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама «Аб рэарганізацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі» ад 23.07.2008 г. № 244).
Інстытут з’яўляецца дзяржаўным навучальным, навучальна-метадычным і навукова-метадычным цэнтрам бесперапыннай адукацыі педагагічных кадраў і работнікаў сістэмы адукацыі Магілёўскай вобласці. Інстытут ажыццяўляе павышэнне кваліфікацыі кадраў на ўзроўнях вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па профілях (напрамках) адукацыі, якія вызначаюцца агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь «спецыяльнасці і кваліфікацыі», на падставе атрыманага ва ўстаноўленым парадку спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на адукацыйную дзейнасць, стажыроўку, выконвае інфармацыйна-аналітычную, навукова-метадычную, арганізацыйна-метадычную і іншыя функцыі па забеспячэнні развіцця сістэмы адукацыі вобласці.
Маёмасць інстытута знаходзіцца ў абласной камунальнай уласнасці і замацавана за інстытутам на праве аператыўнага кіравання. Паўнамоцтвы ўласніка ў дачыненні да маёмасці інстытута ажыццяўляе Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт (далей-Уласнік).
Інстытут з’яўляецца юрыдычнай асобай. Мае ў аператыўным кіраванні адасобленую маёмасць, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе, мець самастойны баланс, бягучы і іншыя рахункі ў банках, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем, штампы, бланкі. Інстытут фінансуецца са сродкаў абласнога бюджэту і мае права ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы (далей – прадпрымальніцкая дзейнасць) у адпаведнасці з заканадаўствам i сваім Статутам.
Органам, упаўнаважаным кіраваць інстытутам і замацаванай за ім маёмасцю (далей – Упаўнаважаны орган) , з’яўляецца Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Інстытут ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; Статутам інстытута, зацверджаным загадам упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ад 30 мая 2008 г. № 199 «Аб зацвярджэнні Статута»; «Палажэннем аб установе адукацыі (падраздзяленні ўстановы адукацыі), якое забяспечвае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў», зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 24.01. 2008 № 103; рашэннямі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Уласніка; загадамі і ўказаннямі Упаўнаважанага органа; перспектыўнымі і штогадовымі планамі працы, узгодненымі з Упаўнаважаным органам, а таксама на аснове патрабаванняў да праграм і вучэбных планаў павышэння кваліфікацыі кадраў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі павышэння кваліфікацыі.
Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» мае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйнай арганізацыі: установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» ад 10 чэрвеня 2008 г. № 700028436, прынятае адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Магілёва, серыя НО № 0016595, дата выдачы 20.06.2008 г., а таксама спецыяльны дазвол (ліцэнзію) №02100/0453976 на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці на падставе рашэння ад 30 сакавіка 2009 года № 494 (рэгістрацыя ў рэестры ліцэнзій Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за № 447).
Мэтай дзейнасці Інстытута з’яўляецца забеспячэнне павышэння ўзроўню прафесійных ведаў і ўменняў, удасканаленне дзелавых і грамадска-значных якасцяў кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі, вывучэнне стану і тэндэнцый развіцця сістэмы адукацыі, павышэнне якасці адукацыі.
Інстытут рэалізуе наступныя задачы:
- Аператыўнае задавальненне патрэбаў сферы адукацыі ў высокапрафесійных кадрах для забеспячэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, а таксама індывідуальных запытаў педагагічных работнікаў і спецыялістаў адукацыі ў павышэнні сваёй прафесійнай падрыхтоўкі.
- Задавальненне пазнавальных запатрабаванняў слухачоў у пэўнай сферы прафесійнай дзейнасці ці галіне ведаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм навучальных курсаў дадатковай адукацыі дарослых.
- Удзел у распрацоўцы асноўных напрамкаў развіцця сістэмы павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў, фарміраванні аптымальнай структуры ўстаноў адукацыі вобласці на аснове аналізу кадравага патэнцыялу і перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны і рэгіёна.
- Распрацоўка і рэалізацыя планаў бесперапыннага прафесійнага навучання работнікаў і спецыялістаў адукацыі з улікам патрэбаў сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі і іх запытаў.
- Навукова-метадычнае забеспячэнне дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў.
- Забеспячэнне адпаведнасці зместу навучання патрэбам навукова-тэхнічнага развіцця ў зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах, дыферэнцыраванага падыходу да навучання.
- Аказанне навукова-метадычнай (метадычнай) дапамогі ўстановам рэгіянальнай сістэмы павышэння кваліфікацыі ў распрацоўцы вучэбна-метадычных матэрыялаў.
- Пастаяннае ўдасканаленне якасці навучання слухачоў, павышэнне яго практычнай накіраванасці на рашэнне канкрэтных задач у сферы адукацыі.
- Абнаўленне тэарэтычных і практычных прафесійных ведаў, удасканаленне сацыяльна значных і дзелавых якасцяў кіруючых работнікаў і спецыялістаў з улікам вядучых тэндэнцый развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, садзейнічанне гарманічнаму развіццю асобы педагога і найбольш поўнай рэалізацыі яе творчых здольнасцяў.
- Ажыццяўленне адукацыйнага працэсу на аснове дасягненняў сучаснай педагагічнай і псіхалагічнай навукі.
- Прапаганда выкарыстання актыўных метадаў навучання, педагагічных і інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе ўстаноў адукацыі.
- Развіццё разнастайных формаў павышэння кваліфікацыі, забеспячэнне іх варыятыўнасці і асобаснай арыентацыі.
- Стварэнне сучаснай вучэбна-матэрыяльнай базы, аснашчэнне яе навейшым абсталяваннем, паліграфічнай, арганізацыйнай і камп’ютарнай тэхнікай, якасны падбор прафесарска-выкладчыцкага складу, павышэнне ўзроўню яго прафесійнай кваліфікацыі.
- Вывучэнне і аналіз якасці прафесійнай дзейнасці педагагічных работнікаў, устанаўленне зваротнай сувязі з установамі адукацыі, якія накіравалі іх на навучанне, кансультацыйнае і метадычнае суправаджэнне ўкаранення ў практыку ведаў і ўменняў, атрыманых слухачамі ў працэсе навучання, правядзенне семінараў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў па актуальных праблемах сферы адукацыі.
- Арганізацыя і навукова-метадычнае забеспячэнне інавацыйнай і эксперыментальнай работы ва ўстановах адукацыі.
- Стварэнне банка інфармацыі аб педагагічных інавацыях і перадавым педагагічным вопыце, прапаганда пазітыўных вынікаў інавацыйнай работы ва ўстановах адукацыі.
- Выяўленне, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту прафесійнай дзейнасці педагагічных работнікаў.
- Удзел у атэстацыі педагагічных кадраў і іншых работнікаў адукацыі праз правядзенне на базе Інстытута кваліфікацыйнага іспыту і аказанне дапамогі педагогам, якія прэтэндуюць на прысваенне кваліфікацыйных катэгорый.
- Распрацоўка і выданне матэрыялаў вытворчага, інфармацыйна-даведачнага і вучэбна-метадычнага характару.
- Забеспячэнне слухачоў неабходнымі жыллёва-бытавымі ўмовамі.
- Садзейнічанне і дапамога аддзелам адукацыі, спорту і турызму, установам адукацыі ў арганізацыі павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў у міжкурсавы перыяд.
- Аналіз стану навукова-метадычнага забеспячэння ўстаноў адукацыі, асноўных тэндэнцый і праблем яго развіцця.
- Удзел у распрацоўцы асобных структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Удзел у распрацоўцы інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў.
- Падрыхтоўка рэкамендацый да выкарыстання ў адукацыйным працэсе навучальных выданняў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Наладжванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з іншымі рэспубліканскімі ўстановамі адукацыі і замежнымі партнёрамі.
- Арганізацыя, метадычнае суправаджэнне работы педагогаў з адоранымі дзецьмі і моладдзю (на падставе загадаў Упаўнаважанага органа).
- Арганізацыя, правядзенне і метадычнае суправаджэнне конкурсных мерапрыемстваў (на падставе загадаў Упаўнаважанага органа).
- Удзел у правядзенні маніторынгавых даследаванняў якасці адукацыйнага працэсу.
- Ажыццяўленне навукова-метадычнага і інфармацыйнага забеспячэння ўстаноў адукацыі.
- Арганізацыя работы ўстаноў адукацыі рэгіёна па ўдзеле ў распрацоўцы адукацыйных стандартаў прафесійнай адукацыі, тыпавых вучэбных планаў па спецыяльнасцях, тыпавых вучэбных праграм па вучэбных прадметах.
- Аналіз стану адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм ва ўстановах прафесійнай адукацыі абласнога падпарадкавання.
- Аказанне метадычнай дапамогі ў распрацоўцы навучальных планаў, праграм, ажыццяўленне іх экспертызы.
- Каардынацыя работы на абласным узроўні вядучых устаноў у сістэме прафесійнай адукацыі.
- Арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне абароны правоў непаўналетніх, аздараўлення і арганізацыі харчавання навучэнцаў.
- Навукова-метадычнае суправаджэнне інклюзіўнай адукацыі. Інфармацыйная падтрымка прафесійнай супольнасці спецыялістаў адукацыйных устаноў, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
- Збор, апрацоўка, абагульненне і прадстаўленне ў органы кіравання адукацыяй ведамаснай і дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.
Інстытут выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі ў сферы адукацыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.