Рэжым працы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (далей – МДАІРА, інстытут): 8.00 – 17.00, абедзенны перапынак: 13.00 – 14.00, выхадныя дні: субота, нядзеля.
МДАІРА з’яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі дарослых, якая рэалізуе адукацыйную праграму павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, праграму стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, выконвае інфармацыйна-аналітычную, навукова-метадычную, арганізацыйна-метадычную і іншыя функцыі па забеспячэнні развіцця сістэмы адукацыі Магілёўскай вобласці ў сферы дадатковай адукацыі дарослых.
Сёння – гэта сучасная шматфункцыянальная ўстанова, якая спалучае функцыі павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў і развіцця абласной сістэмы адукацыі ў цэлым. У структуры ўстановы: 2 кафедры, 6 цэнтраў, 12 аддзелаў, 1 упраўленне, бібліятэка, бухгалтэрыя.
Супрацоўнікі інстытута – гэта высокакваліфікаваныя спецыялісты, сярод якіх: кандыдаты навук, выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь, аўтары і рэцэнзенты вучэбных праграм і вучэбна-метадычных комплексаў для сістэмы дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыі дарослых, члены дзяржаўных экзаменацыйных камісій вышэйшых навучальных устаноў, члены прадметных секцый Навукова-метадычнага савета Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэцэнзенты і апаненты дысертацыйных даследаванняў, манаграфій, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
МДАІРА як установа, якая функцыянуе ў сферы бесперапыннай педагагічнай адукацыі, актыўна ўзаемадзейнічае з установамі дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і дадатковай адукацыі.
З поўным правам можна гаварыць, што інстытут выконвае сёння ролю навукова-метадычнага цэнтра па развіцці адукацыі ў Магілёўскай вобласці. Але інстытут развіваецца і сам, імкнучыся быць дастойным канкурэнтам на рынку прафесійных паслуг дадатковай адукацыі дарослых. У адукацыйным працэсе актыўна выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, магчымасці сеткавай інфраструктуры ўзаемадзеяння з педагогамі вобласці за кошт уключэння сістэмы відэаканферэнцый «Open Meetings», завочная (дыстанцыйная) форма навучання, працуе бесправадное інтэрнэт-злучэнне Wi-Fi. Інфармацыя аб дзейнасці інстытута прадстаўлена ў сетцы Інтэрнэт праз сервіс YouTube, створаны відэаканал установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», на якім размяшчаюцца падрыхтаваныя відэаматэрыялы. На вэб-сайце інстытута функцыянуе «Віртуальны кабінет арганізатараў адукацыі», «Абласны прафарыентацыйны партал».
Інстытутам ажыццяўляецца мэтанакіраваная работа па арганізацыі і забеспячэнні бесперапыннай прафесійнай адукацыі, накіраваная на павышэнне ўзроўню прафесійных ведаў і ўменняў, удасканаленне дзелавых і грамадсказначных якасцей кіруючых работнікаў і спецыялістаў, развіццё прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў; аказанне метадычнай падтрымкі спецыялістам сістэмы адукацыі ў рашэнні задач, звязаных з павышэннем якасці і эфектыўнасці адукацыйнага працэсу.