Паслугі, якія аказвае Інстытут

Інстытут з’яўляецца дзяржаўнай установай дадатковай адукацыі дарослых і выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.

Мэтай дзейнасці Інстытута з’яўляецца забеспячэнне павышэння ўзроўню прафесійных ведаў і ўменняў, удасканаленне дзелавых і грамадска-значных якасцяў кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі Магілёўскай вобласці.

Інстытут мае права рэалізоўваць наступныя віды адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых:

  • адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў;
  • адукацыйная праграма навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, канферэнцый, аглядаў-конкурсаў, выстаў і іншых відаў навучальных курсаў);
  • адукацыйная праграма стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

Інстытут ажыццяўляе павышэнне кваліфікацыі кадраў на ўзроўнях вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па профілях (напрамках) адукацыі, якія вызначаюцца агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь «Спецыяльнасці і кваліфікацыі», на падставе атрыманага ва ўстаноўленым парадку спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на адукацыйную дзейнасць, стажыроўку.

Інстытут можа ажыццяўляць:

Павышэнне кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй па профілях (напрамках) адукацыі:

  • профіль адукацыі «Педагогіка», накірункі адукацыі «Педагогіка дзяцінства», «Педагогіка падлеткавага і юнацкага ўзросту», «Педагогіка агульнаўзроставая»;
  • профіль адукацыі «Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці», напрамак адукацыі «Камунікацыі»;
  • профіль адукацыі «Тэхніка і тэхналогіі», напрамак адукацыі «Харчовая прамысловасць».

Лімітавая колькасць слухачоў, якія навучаюцца ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі, – 270 чалавек.

Павышэнне кваліфікацыі кадраў з вышэйшай адукацыяй па профілю адукацыі, напрамку адукацыі:

  • профіль адукацыі «Педагогіка. Прафесійная адукацыя», напрамак адукацыі «Кіраванне ў сферы адукацыі».

Лімітавая колькасць слухачоў, якія навучаюцца ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі, – 75 чалавек.