Афіцыйныя звесткі

Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (далей – інстытут) зарэгістравана адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Магілёва ў сувязі з перайменаваннем ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі» ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2007 № 533 «Аб рэарганізацыі інстытутаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў» (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйнай арганізацыі ўстанова адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», серыя НО № 0016595, дата выдачы 20.06.2008 г.; дзяржаўная рэгістрацыя ў АДР № 700028436, рашэнне ад 08.04.2004 № 10-16; дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў і дапаўненняў, рашэнне ад 10.06.2008 № 1701;  загад упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама «Аб рэарганізацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі»  ад 23.07.2008 г. № 244).

Інстытут з’яўляецца дзяржаўным навучальным, навучальна-метадычным і навукова-метадычным цэнтрам бесперапыннай адукацыі педагагічных кадраў і работнікаў сістэмы адукацыі Магілёўскай вобласці. Інстытут ажыццяўляе павышэнне кваліфікацыі кадраў на ўзроўнях вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па профілях (напрамках) адукацыі, якія вызначаюцца агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь «спецыяльнасці і кваліфікацыі», на падставе атрыманага ва ўстаноўленым парадку спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на адукацыйную дзейнасць, стажыроўку, выконвае інфармацыйна-аналітычную, навукова-метадычную, арганізацыйна-метадычную і іншыя функцыі па забеспячэнні развіцця сістэмы адукацыі вобласці.

Маёмасць інстытута знаходзіцца ў абласной камунальнай уласнасці і замацавана за інстытутам на праве аператыўнага кіравання. Паўнамоцтвы ўласніка ў дачыненні да маёмасці інстытута ажыццяўляе Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт (далей-Уласнік).

Інстытут з’яўляецца юрыдычнай асобай. Мае ў аператыўным кіраванні адасобленую маёмасць, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе, мець самастойны баланс, бягучы і іншыя рахункі ў банках, пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем, штампы, бланкі. Інстытут фінансуецца са сродкаў абласнога бюджэту і мае права ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы (далей – прадпрымальніцкая дзейнасць) у адпаведнасці з заканадаўствам i сваім Статутам.

Органам, упаўнаважаным кіраваць інстытутам і замацаванай за ім маёмасцю (далей – Упаўнаважаны орган) , з’яўляецца Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Інстытут ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; Статутам інстытута, зацверджаным загадам упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ад 30 мая 2008 г. № 199 «Аб зацвярджэнні Статута»; «Палажэннем аб установе адукацыі (падраздзяленні ўстановы адукацыі), якое забяспечвае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў», зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 24.01. 2008 № 103; рашэннямі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Уласніка; загадамі і ўказаннямі Упаўнаважанага органа; перспектыўнымі і штогадовымі планамі працы, узгодненымі з Упаўнаважаным органам, а таксама на аснове патрабаванняў да праграм і вучэбных планаў павышэння кваліфікацыі кадраў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі павышэння кваліфікацыі.

Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» мае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйнай арганізацыі: установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» ад 10 чэрвеня 2008 г. № 700028436, прынятае адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Магілёва, серыя НО № 0016595, дата выдачы 20.06.2008 г., а таксама спецыяльны дазвол (ліцэнзію) №02100/0453976 на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці на падставе рашэння ад 30 сакавіка 2009 года № 494 (рэгістрацыя ў рэестры ліцэнзій Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за № 447).

 Мэтай дзейнасці Інстытута з’яўляецца забеспячэнне павышэння ўзроўню прафесійных ведаў і ўменняў, удасканаленне дзелавых і грамадска-значных якасцяў кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі, вывучэнне стану і тэндэнцый развіцця сістэмы адукацыі, павышэнне якасці адукацыі.

 Інстытут рэалізуе наступныя задачы:

  1. Аператыўнае задавальненне патрэбаў сферы адукацыі ў высокапрафесійных кадрах для забеспячэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, а таксама індывідуальных запытаў педагагічных работнікаў і спецыялістаў адукацыі ў павышэнні сваёй прафесійнай падрыхтоўкі.
  2. Задавальненне пазнавальных запатрабаванняў слухачоў у пэўнай сферы прафесійнай дзейнасці ці галіне ведаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм навучальных курсаў дадатковай адукацыі дарослых.
  3. Удзел у распрацоўцы асноўных напрамкаў развіцця сістэмы павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў, фарміраванні аптымальнай структуры ўстаноў адукацыі вобласці на аснове аналізу кадравага патэнцыялу і перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны і рэгіёна.
  4. Распрацоўка і рэалізацыя планаў бесперапыннага прафесійнага навучання работнікаў і спецыялістаў адукацыі з улікам патрэбаў сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі і іх запытаў.
  5. Навукова-метадычнае забеспячэнне дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў.
  6. Забеспячэнне адпаведнасці зместу навучання патрэбам навукова-тэхнічнага развіцця ў зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах, дыферэнцыраванага падыходу да навучання.
  7. Аказанне навукова-метадычнай (метадычнай) дапамогі ўстановам рэгіянальнай сістэмы павышэння кваліфікацыі ў распрацоўцы вучэбна-метадычных матэрыялаў.
  8. Пастаяннае ўдасканаленне якасці навучання слухачоў, павышэнне яго практычнай накіраванасці на рашэнне канкрэтных задач у сферы адукацыі.
  9. Абнаўленне тэарэтычных і практычных прафесійных ведаў, удасканаленне сацыяльна значных і дзелавых якасцяў кіруючых работнікаў і спецыялістаў з улікам вядучых тэндэнцый развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, садзейнічанне гарманічнаму развіццю асобы педагога і найбольш поўнай рэалізацыі яе творчых здольнасцяў.
  10. Ажыццяўленне адукацыйнага працэсу на аснове дасягненняў сучаснай педагагічнай і псіхалагічнай навукі.
  11. Прапаганда выкарыстання актыўных метадаў навучання, педагагічных і інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе ўстаноў адукацыі.
  12. Развіццё разнастайных формаў павышэння кваліфікацыі, забеспячэнне іх варыятыўнасці і асобаснай арыентацыі.
  13. Стварэнне сучаснай вучэбна-матэрыяльнай базы, аснашчэнне яе навейшым абсталяваннем, паліграфічнай, арганізацыйнай і камп’ютарнай тэхнікай, якасны падбор прафесарска-выкладчыцкага складу, павышэнне ўзроўню яго прафесійнай кваліфікацыі.
  14. Вывучэнне і аналіз якасці прафесійнай дзейнасці педагагічных работнікаў, устанаўленне зваротнай сувязі з установамі адукацыі, якія накіравалі іх на навучанне, кансультацыйнае і метадычнае суправаджэнне ўкаранення ў практыку ведаў і ўменняў, атрыманых слухачамі ў працэсе навучання, правядзенне семінараў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў па актуальных праблемах сферы адукацыі.
  15. Арганізацыя і навукова-метадычнае забеспячэнне інавацыйнай і эксперыментальнай работы ва ўстановах адукацыі.
  16. Стварэнне банка інфармацыі аб педагагічных інавацыях і перадавым педагагічным вопыце, прапаганда пазітыўных вынікаў інавацыйнай работы ва ўстановах адукацыі.
  17. Выяўленне, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту прафесійнай дзейнасці педагагічных работнікаў.
  18. Удзел у атэстацыі педагагічных кадраў і іншых работнікаў адукацыі праз правядзенне на базе Інстытута кваліфікацыйнага іспыту і аказанне дапамогі педагогам, якія прэтэндуюць на прысваенне кваліфікацыйных катэгорый.
  19. Распрацоўка і выданне матэрыялаў вытворчага, інфармацыйна-даведачнага і вучэбна-метадычнага характару.
  20. Забеспячэнне слухачоў неабходнымі жыллёва-бытавымі ўмовамі.
  21. Садзейнічанне і дапамога аддзелам адукацыі, спорту і турызму, установам адукацыі ў арганізацыі павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў у міжкурсавы перыяд.
  22. Аналіз стану навукова-метадычнага забеспячэння ўстаноў адукацыі, асноўных тэндэнцый і праблем яго развіцця.
  23. Удзел у распрацоўцы асобных структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  24. Удзел у распрацоўцы інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў.
  25. Падрыхтоўка рэкамендацый да выкарыстання ў адукацыйным працэсе навучальных выданняў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  26. Наладжванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з іншымі рэспубліканскімі ўстановамі адукацыі і замежнымі партнёрамі.
  27. Арганізацыя, метадычнае суправаджэнне работы педагогаў з адоранымі дзецьмі і моладдзю (на падставе загадаў Упаўнаважанага органа).
  28. Арганізацыя, правядзенне і метадычнае суправаджэнне конкурсных мерапрыемстваў (на падставе загадаў Упаўнаважанага органа).
  29. Удзел у правядзенні маніторынгавых даследаванняў якасці адукацыйнага працэсу.
  30. Ажыццяўленне навукова-метадычнага і інфармацыйнага забеспячэння ўстаноў адукацыі.
  31. Арганізацыя работы ўстаноў адукацыі рэгіёна па ўдзеле ў распрацоўцы адукацыйных стандартаў прафесійнай адукацыі, тыпавых вучэбных планаў па спецыяльнасцях, тыпавых вучэбных праграм па вучэбных прадметах.
  32. Аналіз стану адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм ва ўстановах прафесійнай адукацыі абласнога падпарадкавання.
  33. Аказанне метадычнай дапамогі ў распрацоўцы навучальных планаў, праграм, ажыццяўленне іх экспертызы.
  34. Каардынацыя работы на абласным узроўні вядучых устаноў у сістэме прафесійнай адукацыі.
  35. Арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне абароны правоў непаўналетніх, аздараўлення і арганізацыі харчавання навучэнцаў.
  36. Навукова-метадычнае суправаджэнне інклюзіўнай адукацыі. Інфармацыйная падтрымка прафесійнай супольнасці спецыялістаў адукацыйных устаноў, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
  37. Збор, апрацоўка, абагульненне і прадстаўленне ў органы кіравання адукацыяй ведамаснай і дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Інстытут выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі ў сферы адукацыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.