Эфектыўная мадэль метадычнай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі

10 сакавіка 2023 года была праведзена Панарама вопыту для намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі па тэме «Эфектыўная мадэль метадычнай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі».

Дадзенае мерапрыемства было накіравана на выяўленне, абагульненне і трансляцыю педагагічнага вопыту па стварэнні эфектыўнай мадэлі метадычнай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Удзельнікі падчас панарамы вопыту пашырылі веды аб неабходнасці стварэння эфектыўнай мадэлі метадычнай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі, аб неабходнасці стварэння ўмовы для распаўсюджвання вопыту, удасканальвалі прафесійную камунікацыю.

У рамках праблемнага семінара была прадстаўлена работа 21 намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі вобласці. У канцы мерапрыемства была праведзена рэфлексія, якая дапамагла ўдзельнікам прааналізаваць прадстаўлены матэрыял і пабудаваць уласны алгарытм  па стварэнні эфектыўнай мадэлі метадычнай работы ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Грыбанава Жанна Міхайлаўна, кіраўнік аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі УА»Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі». Кантактная інфармацыя: Тэл.: (0222) 74-08-59; email: dosh@mogileviro. Skype: Аддзел пачатковай і дашкольнай адукацыі.