Круглы стол для настаўнікаў матэматыкі Магілёўскай вобласці

5 кастрычніка 2022 года ў рамках павышэння кваліфікацыі настаўнікаў матэматыкі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (першая і вышэйшая кваліфікацыйныя катэгорыі) “Дыдактычнае канструяванне адукацыйнага працэсу па выкарыстанні сродкаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў адукацыйным працэсе па вучэбным прадмеце “Матэматыка” на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова” адбыўся круглы стол для настаўнікаў матэматыкі Магілёўскай вобласці, падчас правадзення якога настаунікі атрымалі магчымасць абмеркаваць актуальныя пытання  з выкладчыкамі універсітэта.

Перад слухачамі выступіла загадчык кафедры матэматыкі факультэта матэматыкі і прыродазнаўства УА “МДУ імя А.A. Куляшова” Марчанка Ірына Васільеўна, кандыдат фізіка-матэматычных навук, якая пазнаёміла настаўнікаў са спецыяльнасцямі факультэта матэматыкі і прыродазнаўства, распавяла пра тое, як працуе і чым цяпер жыве факультэт і ўніверсітэт.

У рамках круглага стала была праведзена азнаямляльная экскурсія па ўніверсітэце, дзе педагогі пазнаёміліся з сучасным абсталяваннем, IT-лабараторыямі.

Удзельнікі круглага стала наведалі Музей славы ўніверсітэта і даведаліся аб асноўных вехах у яго гісторыі.

Сумесна з метадыстам установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” Машкоўскай Л.А. былі паднятыя самыя хвалюючыя на дадзены момант пытанні: сучасныя тэндэнцыі развіцця матэматычнай адукацыі, прыцягненне абітурыентаў на факультэт матэматыкі і прыродазнаўства, узмацненне прафарыентацыйнай работы з боку выкладчыкаў факультэта і настаўнікаў-прадметнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Удзельнікі сустрэчы атрымалі масу ўражанняў і выказалі ўдзячнасць супрацоўнікам установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя A.А. Куляшова”.

 

Машкоўская Людміла Алегаўна, метадыст аддзела фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых дысцыплін. Кантактная інфармацыя: тэл. 8 (0222) 74-04- 87, email: estmatotdel@yandex.by.

6-8276-8286-8296-830