БРСМ — 20 гадоў!

6 верасня 2022 года самай масавай маладзёжнай арганізацыі —Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі споўнілася 20 гадоў.

З усіх куткоў краіны ў Мінскім гарадскім палацы культуры сабраліся ўдзельнікі святочнага мерапрыемства на хранограф “БРСМ: Учора. Сёння. Заўтра».

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргеенка І.П. зачытаў прывітальны адрас ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, у якім падкрэсліў, што БРСМ трэба і далей актыўна развіваць студатрадаўскі рух і валанцёрскія праграмы, удзельнічаць у стварэнні і рэалізацыі праектаў, звязаных з уладкаваннем гарадоў і вёсак, захаваннем гістарычнай памяці аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, уцягваючы ў грамадска карысныя справы моладзь.

«Заўсёды ідзіце наперад, ніколі не спыняйцеся на дасягнутым. Любіце сваю краіну і смела змагайцеся за праўду», — пажадаў Прэзідэнт.

Ганаровымі гасцямі таксама сталі Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Петрышэнка І.У., Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванец А.І. і інш.

Удзельнікі юбілейнага мерапрыемства наведалі інтэрактыўную выставу дасягненняў абласных арганізацый БРСМ, а затым перамясціліся ў Лошыцкі парк, дзе хранограф прадоўжыўся опэн-эйрам з фестывалем беларускіх студэнцкіх атрадаў «Праца крут!» і выступленнем маладых артыстаў.

У складзе дэлегацыі Магілёўскай вобласці мерапрыемства наведаў прарэктар УА «МДАІРА» Васільчанка І.В., які раней працаваў першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ».

 

Прарэктар Васільчанка Ігар Уладзіміравіч, тэл.: 73-92-95.