Падрыхтоўка да новага навучальнага года

Да новага 2022/2023 навучальнага года для педагагічных работнікаў распрацаваны і зацверджаны некалькі важных нарматыўных прававых дакументаў:

загадам Міністра адукацыі 10.06.2022 № 401 зацверджаны Правілы педагагічных работнікаў;

пастановай калегіі Міністэрства адукацыі 10.05.2022 № 4.11 адобраны Дзяржаўны школьны стандарт;

узоры вокладак дзённікаў навучэнцаў, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ў 2022/2023 навучальным годзе;

каталог «Школьная калекцыя 2022–2023», прадстаўленая канцэрнам «Беллегпрам»;

пералік асноўных тавараў (мінімальны набор), якія рэкамендуюцца для набыцця законнымі прадстаўнікамі (бацькамі) навучэнцаў I-XI класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі;

анлайн-анкетаванне па элементах школьнай формы.

Гэтыя дакументы рэкамендуецца вывучыць і кіравацца імі ў рабоце.

Бако А.А., прарэктар па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».