IV Інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцяў»

12 жніўня адбыўся IV Інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён –  тэрыторыя магчымасцяў» які сабраў больш за 500 удзельнікаў з 11 краін: прадстаўнікоў бізнесу, інвестыцыйных кампаній і міжнародных арганізацый.

У мерапрыемстве прыняў удзел рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдат эканамічных навук Жудро М.М.

На форуме працавала шэсць секцый, удзельнікі якіх абмеркавалі пытанні сучасных тэхналогій у прамысловасці, экалагічнай накіраванасці ў сферы аграэкатурызму, перспектывы развіцця сельскай і сялянска-фермерскай гаспадарак, будаўнічай галіны. У Буйніцкай сярэдняй школе адбыўся дзіцячы эканамічны форум, у рэстаранна-гатэльным комплексе «Роял парк»  (в. Салтанаўка) разгарнулася выстава малога і сярэдняга бізнесу.

C.В.Кандрацьева, метадыст аддзела арганізатараў адукацыі і педагагічнага працэсу. Тэлефон: 8(0222)73 93 79; email: pisamog@mogileviro.by