СтопКавід

З улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі з мэтай папярэджання распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам SARS-CoV-2 (далей — COVID-19), Міністэрствам аховы здароўя сумесна з зацікаўленымі распрацаваны відэаролік сацыяльнай рэкламы «СтопКавід».

Асноўная ідэя стварэння дадзенага матэрыялу – прыцягненне ўвагі насельніцтва і гасцей Рэспублікі Беларусь да неабходнасці правядзення вакцынацыі супраць COVID-19. Указаны ролік узгоднены Міжведамасным Саветам па рэкламе пры Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і згодна з пратаколам ад 16.06.2021 № 9-2021 прызнаны належным.